Калі аўтарка фільму збірала матэрыял, мы яшчэ не сутыкнуліся з жахамі вайны ва Ўкраіне. Фільм быў гатовы акурат перад гэтымі падзеямі, але пытанне Ўкраіны было і ёсць для ўсіх сумленных беларусаў першапачатковым.
Тым не менш, мы не мусім забывацца на тое, што рабілі і працягваем рабіць. Мы не мусім забывацца, што ўсе мы – актыўныя, годныя і сумленныя людзі – аддаем частку свайго жыцця і сваёй душы на справу, якая патрэбна нашай Беларусі. Мы ўпэўнены, што Беларусь будзе Вольнай!
Добрага ўсім прагляду, даражэнькія сябры! Каманда суарганізатараў удзячная, что вы ёсць! Мы – ёсць, мы – разам! І нас не спыніць!
Жыве Беларусь і неверагодныя беларусы і беларускі!