Тэракт, як інструмент палітычнай маніпуляцыі: трагедыя 11 красавіка.Тэракт 11 красавіка гэта балючая…

Тэракт, як інструмент палітычнай маніпуляцыі: трагедыя 11 красавіка.

Тэракт 11 красавіка гэта балючая старонка найноўшай гісторыі Беларусі, дзе дзяржаўная машына выкарыстала чалавечыя жыцці, як сродак палітычнага кіравання.

Тэхналогія маніпуляцыі грамадскай свядомасцю.

Гістарычна ўлада заможных не раз звярталіся да шакавальных падзеяў для дасягнення палітычных мэтаў. Ленінская ўстаноўка — “Каб адцягнуць увагу людзей ад эканамічных і палітычных праблем – згуртуй іх над агульным горам” – застаецца актуальным інструментам маніпуляцыі.

Механізм спектакля

11 красавіка 2011 года ў Менску адбылася трагедыя, якая мае мноства нестыковак:

1. Папярэдняя “рэпетыцыя” ў 2008 годзе, калi на выхадзе з метро «Кастрычніцкая», узарваўся скрутак. Людзi атрымалi нязначныя пашкоджаннi, а выканаўцу так і не знайшлі.
2. Адсутнасць выразных тлумачэнняў здарэння. У краiне не было анiводнай падставы да тэракту.
3. Хуткае асуджэнне маладых людзей. «Выканаўцаў» знайшлi на наступны дзень, а расстралялi праз 11 месяцаў (праз тры з паловай месяцы пасля абвяшчэння смяротнага прысуду)
4. Ускосныя доказы і прымусовыя прызнаннi.

Мэта аперацыі

Улада пераследвала некалькі задач:
– Адцягнуць грамадства ад унутраных праблем
– Стварыць атмасферу страху
– Здушыць пратэстныя настроі
– Прадэманстраваць кантроль над сітуацыяй

Інфармацыйны след

Сучасныя тэхналогіі камунікацыі зрабілі немагчымым поўнае ўтойванне інфармацыі. У сеціве дагэтуль існуюць сведчанні датычнасці дзяржаўных структур да арганізацыі тэракту.

Памяць і салідарнасць

Мы прапануем:
– Зрабіць 11 красавіка Днём памяці ўсіх ахвяр крывавай дыктатуры.
– Ушанаваць памяць ахвяр.
– Захаваць гістарычную праўду
– Аб’яднацца ў імкненні да свабоды

Заклік

Прапануем кожнаму беларусу ўшанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчання роўна ў 17:55 паводле Мінскага часу, а ўвечары запалiць свечку ў вакне (калi бяспечна).

#звычайныя_людзі