Як вы паставіцеся да чалавека, які ў свята выйшаў на цэнтральны праспект горада і нагадзіў пасярод дарогі?
Пытанне рытарычнае, бо відавочна: гэты чалавек — інфантыльны дурань. З аднаго боку, ён такім чынам спрабуе выказаць пратэст людзям, якія жадаюць святкаваць і весяліцца. З іншага боку, зразумела, што ягонае абмежаванае мысленне не дазваляе прыдумаць чагосьці больш цікавага і значнага. Нешта такое, што сапраўды прынясе карысць і застанецца ў памяці надоўга.
Ён лічыць, што, прывязаўшыся да значнай даты, трапіць у гісторыю, і пра яго будуць гаварыць стагоддзямі. Але жорсткая праўда жыцця такая: яго жаласную смярдзючую кучку прыбяруць, месца вымыюць, а пра гэтага дурня больш ніхто і не ўспомніць.
І так будзе заўсёды, незалежна ад таго, што будуць рабіць гарадскія дурнічкі ў гэты дзень: гадзіць пасярод горада, або, паклаўшы руку на Канстытуцыю, хлусіць пра тое, як яны будуць клапаціцца пра свой народ. Свята — гэта стан душы, і яго немагчыма сапсаваць.

З Днём Волі, шаноўныя! Жыве Беларусь!