Акцыя “Мёртвы горад”
26 студзеня 2025 года адбудзецца чарговае блазнаванне.
Стары блазан абярэ сам сябе ў сёмы раз, і Вы гэта ведаеце.
У Вас ёсць шанец сапсаваць радасць фальшывай «перамогі» і паказаць салідарнасць беларускага народа.
Як гэта зрабіць бяспечна?
Усё проста…
Стварыце “Мёртвы горад”!
Калі прымушаюць – галасуйце датэрмінова!
Калі бяспечна – ігнаруйце выбары!
26 студзеня застаньцеся дома.
Наведайце бацькоў.
Правядзіце час дома з сям’ёй.
З’ездзіце на рыбалку з сябрамі.
Паглядзіце любімы фільм.
Наведайце лазню.
Проста адпачніце.
Пакіньце пусты горад шакалам… Хай зжаруць самі сябе.