26 студзеня ў Беларусі пройдзе чарговая імітацыя выбараў. Лукашэнка зноў хоча перапрызначыць на паса…
Лукашэнка зноў хоча перапрызначыць на пасаду прэзідэнта самога сябе, каб працягваць імітаваць легальнасць свайго знаходжання на пасадзе.
Кандыдаты, выбарчая камісія, сілавыя, кантрольныя і судовыя органы – цалкам падпарадкаваныя Лукашэнку.
У такіх умовах не важна, за каго ці супраць каго вы прагаласуеце.
А выбарчым камісіям нават не трэба праглядаць бюлетэні.
Любое выказванне пратэсту будзе жорстка спынена. Вы можаце патрапіць у турму за неасцярожнае слова, “экстрэмісцкае” спалучэнне чырвонага і белага ў адзенні, фатаграфаванне ўласнага бюлетэня ў выбарчай кабінцы.
Для нас каштоўнае жыццё і свабода кожнага аднадумца. Таму мы прапануем бяспечны і прыкметны з боку варыянт пратэсту:
Мёртвы горад.
У асноўны дзень “галасавання”, 26 студзеня, вуліцы гарадоў павінны быць максімальна пустымі.
26 чысла павінны быць пустымі не толькі выбарчыя ўчасткі, але і горад. Нават паркі, вуліцы, грамадскі транспарт.