Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвэла
Паважаная спадарыня Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвэла!
Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю. Ваша рашучасць абараняць суверэнітэт і імкненне стаць часткай еўрапейскай сям’і натхняюць нас, бо мы таксама змагаемся за вызваленне нашай радзімы ад аўтарытарызму і чужога ўплыву.
Ваша сіла духу з’яўляецца прыкладам для ўсіх, хто імкнецца да светлай будучыні.
Сёння, калі над нашымі краінамі навісла пагроза з боку тых, хто хоча знішчыць свабоду, мы заклікаем аб’яднацца ў барацьбе супраць дыктатуры і імперыялізму. Разам мы можам пабудаваць свет, дзе будуць паважацца правы чалавека, нацыянальная ідэнтычнасць і імкненне да незалежнасці.
Мы, беларусы, высока цэнім культурную спадчыну Сакартвэла і натхняемся вашай рашучасцю ісці сваім, незалежным шляхам. Мы ўпэўненыя, што разам мы здолеем пераадолець усе цяжкасці, каб нашы дзеці жылі ў свеце, дзе пануюць дэмакратыя, справядлівасць і сяброўства народаў.
Жыве Беларусь! საქართველოს გაუმარჯოს!
З павагай, ПалітРада Міжнароднай Супольнасці Вольнай Серабранкі
Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert
Далучыліся:
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
Блок “Салідарнасць” – партыі “Народная Грамада” і “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Канал аб’яднання пратэстнага руху “МенскРазам!”
Актывісты:
палітвязень Ілля Міронаў
Паэт і палітвязень Анатоль Хіневіч
Праваабаронца Антон Малкін
Вольга Карач – беларускі палітык, грамадская дзяячка
мовамі ge / en https://bel1.info/2024/12/02/zvarot-da-naroda-i-prezidenta-sakartvello-bel-en-ge/
en ge (далучыцца: tg @yarbert , signal: +37060729337 ) Паважаны спадар Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвелло! Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю.…