7 студзеня а 20:00 адбудзецца чацвёрты выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор». Сярод запроша…

7 студзеня а 20:00 адбудзецца чацвёрты выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор». Сярод запрошаных гасцей: Павел Аракелян, дуэт «Арыстакратычная бледнасць» і гурт VAL.

Сустрэча пройдзе тут: https://youtu.be/XM9jGYdUR5Q

«Арыстакратычная бледнасць» «стрэльнула» ў 2020-м, хоць існуе ўжо каля двух гадоў. Дзяўчаты выконваюць кароткія прыпеўкі на актуальныя тэмы. Далучайцеся да эфіру, каб пачуць гэты цуд на вастрыні саркастычнага гумару, пакуль на яго яшчэ не ўвялі падаткі.

Павел Аракелян не толькі вядомы джазавы саксафаніст і фітнэс-трэнер, але і прэзідэнт мінскіх двароў. Інаўгурацыя адбудзецца падчас эфіру, уваход вольны!

Музычны настрой створыць гурт VAL. Сёлета са сцэны Еўрабачання беларусы яго не пачуюць, але дуэт выступіць у Годным двары са сваімі найлепшымі песнямі.

Вядоўцамі шоу будуць піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

Годны двор: Павел Аракелян, Арыстакратычная бледнасць, VAL. Чацвёрты выпуск вечаровага ютуб-шоу

Чацвёрты выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор», які быў у эфіры 7 студзеня. Сярод запрошаных гасцей: Павел Аракелян, дуэт «Арыстакратычная бледнасць» і гурт VAL.

@arystakratycznaja «стрэльнула» ў 2020-м, хоць існуе ўжо каля двух гадоў. Дзяўчаты…