Сёньня два цікавыя канцэрты: бясьпечны і рызыкоўны. Абодва бясплатна
У анлайне граюць VAL (гучаць так), якія мусілі б выступаць ад Беларусі на Eurovision, але іх БТ не пусьціла за палітыку. Пачатак у 20.00 (не забываем пра кнопку “Set reminder”).
А ў афлайне, у менскім “Графіці” дае бясплатны канцэрт Atesta (гучаць так). Старт у 19.00. Калі пойдзеце, памятайце пра вірус, маскі і дыстанцыю (наколькі апошнче магчыма ў “Графіці”)