«Сёньня мы ў чорным. Звычайна 8 сакавіка прынята сьпяваць хвалу на адрас жанчын, казаць пра бясцэннасьць і непаўторнасьць. Аднак, мы хочам нагадаць пра тое, што апошнія паўгоду беларускіх жанчын, якія не прымаюць хлусьню і бандытызм, затрымліваюць, зьбіваюць і саджаюць у турмы. На мапе Менску шмат кропак адзначаныя гвалтам супраць беларусак: Камароўка, Няміга, сьцяна на Машэрава, пл. Перамогі, пл. Свабоды, Айсбэрг, Лідо і г.д.
Сёньня мы ў чорным, каб нагадаць пра сапраўднае стаўленьне людзей, якія захапілі ўладу, да беларускіх жанчын — прыніжэньне і задушэньне нашых галасоў. Але так будзе не заўсёды!»