Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох ваяроў падчас баявога задання год таму

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох ваяроў

Вайскоўцы загінулі роўна год таму падчас баявога задання на Запарожскім кірунку. ​Да гэтага часу звесткі пра страты заставаліся непублічнымі.

У паведамленні падраздзялення прыводзяцца словы аднаго з загінулых: «Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць».

Вечная памяць героям.
​Слава Украіне!
Жыве Беларусь!