Беларускі добраахвотнік, баец батальёна «Волат» (Полк Каліноўскага), які прайшоў праз Севераданецк, Лісічанск і Запарожжа, патрабуе нашай падтрымкі.
За мужнасць і выратаванне пабрацімаў «Мінута» быў узнагароджаны медалём, але пасля завяршэння службы сутыкнуўся з цяжкімі выпрабаваннямі ў тыле. Праз праблемы са здароўем ён не можа працаваць, а жонка пакуль чакае дакументы. Сям’я засталася без сродкаў на жыццё.