Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём дзяржаўнага сцяга Літвы. Ваш трыкалор — гэта сімвал свабоды, годнасці і адказнасці перад уласнай гісторыяй.
Для многіх беларусаў Літва стала прасторай салідарнасці, падтрымкі і чалавечай бяспекі. Мы глыбока цэнім гэта і адчуваем сябе ўдзячнымі за магчымасць быць побач, вучыцца ў вас і дзяліць агульныя каштоўнасці.
Няхай сцяг Літвы заўсёды лунае над вольнай, дэмакратычнай і моцнай краінай.