АРГАНІЗАЦЫЯМ: ЗАПРАШАЕМ ДАЛУЧАЦЦА ДА ПРЫНЦЫПАЎ ПАДТРЫМКІ І САЦЫЯЛІЗАЦЫІ ДОБРААХВОТНІКАЎ2 лістапада п…
04.12.2025Klub "Lićviny"

АРГАНІЗАЦЫЯМ:
ЗАПРАШАЕМ ДАЛУЧАЦЦА ДА ПРЫНЦЫПАЎ ПАДТРЫМКІ І САЦЫЯЛІЗАЦЫІ ДОБРААХВОТНІКАЎ
2 лістапада падчас Круглага стала ў Вільні беларускія і літоўскія ініцыятывы, эксперты, валанцёры і ветэранскія супольнасці падпісалі “Прынцыпы дзейнасці па падтрымцы і сацыялізацыі добраахвотнікаў”.
Гэта не пустая дэкларацыя. Гэта этычная аснова нашае супрацы, якая ставіць у цэнтр чалавека, яго бяспеку, годнасць і патрэбы.
У дакуменце мы аб’ядноўваемся вакол сямі ключавых каштоўнасцяў: павагі, бяспекі, прафесійнасці, салідарнасці, празрыстасці, адказнасці і пастаяннага дыялогу.
Гэта пра тое, як мы працуем і будзем працаваць: прафесійна, празрыста, з павагай, без рамантызацыі вайны і без выкарыстання ветэранаў у прапагандзе ці палітыцы, сыходзячы найперш з маральнай адказнасці — кожнаму са свайго боку і з боку грамадства.
Сёння мы адкрываем падпісанне Прынцыпаў для ўсіх арганізацый і ініцыятываў, якія працуюць з добраахвотнікамі і іх сем’ямі ў Літве, Польшчы, Украіне і іншых краінах.
Прапануем далучацца, каб дзейнічаць паводле адзіных стандартаў, пазбягаць канфліктаў і дублявання дапамогі, падвысіць узровень даверу з боку добраахвотнікаў і іх сем’яў і збудаваць доўгатэрміновую сістэму іх падтрымкі.
Чым нас больш, тым больш здаровай і устойлівай будзе гэтая сістэма і тым менш рызыкі для маніпуляцый, канфліктаў ці шкодных практык.
Каб далучыцца, напішыце нам:
у Telegram-бот: @Licvinybot
ці на пошту: [email protected]
Мы дашлем вам дакумент, адкажам на вашы пытанні і пасля ўзгаднення з вамі ўключым вашу арганізацыю ў спіс падпісантаў.