Вайна не сканчаецца ў дзень, калі чалавек вяртаецца дадому.Добраахвотнікі, якія ваявалі ва Украіне, …

19.10.2025Klub "Lićviny"

Вайна не сканчаецца ў дзень, калі чалавек вяртаецца дадому.

Добраахвотнікі, якія ваявалі ва Украіне, пасля вяртання сутыкаюцца з адзінотай, маўчаннем і адсутнасцю падтрымкі, у якой сапраўды маюць патрэбу.

2 лістапада ў Вільні адбудзецца круглы стол пра дапамогу добраахвотнікам.

Мы збіраем ветэранаў, валанцёраў, спецыялістаў, прадстаўнікоў арганізацый, каб адкрыта і грунтоўна пагаварыць пра тое, што адбываецца пасля вяртання з вайны.

Гэта будзе размова пра адказнасць супольнасці і пра тое, як падтрымліваць тых, хто вярнуўся — без гераізацыі і без замоўчвання.

Мы прапануем пачуць і зразумець гэтых людзей і разам шукаць спосабы, як грамадству быць з імі побач — не праз простыя словы спачування, а праз адказныя дзеянні і сапраўдную салідарнасць.

Дата: 02.11.2025
Удзел магчымы пасля верыфікацыі