УВАЗЕ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ
У ЛІТВЕ І ПОЛЬШЧЫМы заклікаем скарыстацца магчымасцю прайсці паглыблены медагляд і атрымаць кансультацыі профільных спецыялістаў.
Медагляд уключае паглыбленае даследаванне, базавыя аналізы, накіраванне да спецыялістаў (траўматолаг, псіхіятр, неўролаг і інш.) і лекаванне.
Наяўнасць медычнай страхоўкі не абавязковая.
Мы ведаем, што многія з вас цягнуць на сабе боль маўкліва.
Але гэта не подзвіг, гэта небяспека. Здароўе — твая зброя і твая сіла. Мы побач і гатовыя падставіць плячо.Звярнуцца па дапамогу можна праз ц’ютараў клуба ці праз наш Тэлеграм-бот зваротнай сувязі
@LicvinybotКанфідэнцыйнасць гарантуем.