Маскіровачная сетка, сплеценая беларусамі і валанцёрамі ініцыятывы “Vilniaus vorai”, ужо дастаўлена ва Украіну і пачала выкарыстоўвацца для абароны пазіцый нашых байцоў.
Сетка адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні бяспекі добраахвотнікаў, хаваючы тэхніку і абсталяванне ад варожага назірання.
Ініцыятыва працягвае працу, і дзякуючы актыўнаму ўдзелу валанцёраў, кожны ахвотны можа зрабіць свой унёсак у падтрымку абаронцаў.