Магчымасць ад нашага Клуба для беларусаў і беларусак ў Вільні!У лістападзе мы запускаем чарговую гр…

Магчымасць ад нашага Клуба для беларусаў і беларусак ў Вільні!

У лістападзе мы запускаем чарговую групу КМБ (курс маладога байца) – навучанне базавым ведам і навыкам, якія могуць спатрэбіцца ўжо заўтра.

Што вас чакае на курсе:

навучыцеся карыстацца зброяй;
засвоіце прынцыпы ўзаемадзеяння ў падраздзяленні;
навучыцеся арыентавацца на мясцовасці;
атрымаеце навыкі аказання першай медычнай дапамогі і многае іншае.

Каб трапіць на курс, неабходна:

– прайсці верыфікацыю і адказаць на пытанні;
– унесьці на рахунак Клуба кампенсацыю выдаткаў на курс (сума будзе агучана на сустрэчы);
– удзельнічаць ва ўсіх (10 занятках па выходным) і загадзя папярэджваць пра адсутнасць;
– не мець медычных супрацьпаказанняў для фізічных нагрузак. (У інструктароў няма задачы пагоршыць ваш фізічны стан, яны будуць арыентавацца на вашыя здольнасці);
– не быць адэптам камуністычных, фашысцкіх, рашысцкіх поглядаў.

Ад вас не патрабуецца ідэальная фізічная падрыхтоўка — галоўнае жаданне паляпшаць сябе! Калі праходзілі службу, будзьце гатовыя, што наш курс істотна адрозніваецца.

Як запісацца? Звяртайцеся праз афіцыйны бот: @Licvinybot

Дэдлайн: як мага хутчэй. Не прапусціце магчымасць!

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt