Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Клуб “Ліцвіны” запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніку Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму б…

*

Клуб “Ліцвіны” запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніку Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадзкаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каунасе.

Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніку, прыўрочаная да святкавання 105-й гадавіны стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы, адбудзецца а 15 гадзіне 25 сакавіка 2023 году ў Каунасе.

Для удзелу ў мерапрыемстве плануецца дастаўка аўтобусам ад Лукішскай плошчы. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад 10 еўра. Ад’езд ад плошчы а 13 гадзіне. Колькасць месцаў абмежавана. Для запісу і ўдзелу ў мерапрыемстве пішыце ў бот @Licvinybot (з пазнакай “Дуж-Душэўскі”)