15 траўня – дзень памяці Паўла «Волата».Учора ў Вільні прайшоў вечар памяці па загінуламу ва Украіне…

15 траўня – дзень памяці Паўла «Волата».

Учора ў Вільні прайшоў вечар памяці па загінуламу ва Украіне ваяру Паўлу «Волату». Чальцы клубу «Ліцвіны» разам з ветэранамі Літоўскай стралковай асацыяцыі і дабраахвотнікамі Палку Каліноўскага, а таксама тыя, хто ваяваў пад камандаваннем Волата, яго сябры і тыя, хто змагаецца за свабодную Беларусь і Украіну ушанавалі памяць героя.

Павел «Волат» загінуў у баях падчас вызвалення аднаго з украінскіх сёлаў.

Яго спрабавалі даставіць у шпіталь у цяжкім стане, але не паспелі… «Волат» быў сапраўдным ваяром-легендай. Ён быў шматкроць паранены, але кожны раз Павел падманваў смерць – і кожны раз вяртаўся на службу.

Рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Україны ён быў пасмяротна прадстаўлены да ўзнагароды – медалі «Україна понад усе!».

Мы шануем і памятаем нашых герояў!