Сёння, 2023.08.12, клуб «Licviny» прыняў удзел у вечары памяці беларусаў, што загінулі, абараняючы У…

Сёння, 2023.08.12, клуб «Licviny» прыняў удзел у вечары памяці беларусаў, што загінулі, абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак ля помніка Загінулым за свабоду Літвы (Paminklas «Žuvusiems už Lietuvos laisvę») побач з Вайсковым музеем ім. Вітаўта Вялікага (Vytauto Didžiojo Karo Muziejus) у Коўне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
Асацыяцыя беларускіх дабраахвотнікаў (VŠĮ «Krait»);
Клуб «Licviny» (VŠĮ «Litvinai»);
– Звяз cтральцоў Літвы (LŠS V. Putvinskio-Pūtvio klubas).

Літоўскія сябры выказалі шчырую падзяку і падтрымку ўсім тым, хто зараз змагаецца і аддае свае жыцці за свабоду цывілізаванага свету ў складзе ЗСУ.

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Чытаць па літоўску ТУТ