Клуб «Lićviny» запрашае ўсіх на дзень адчыненых дзвярэй
Дзень адчыненых дзвярэй – гэта выдатны шанец не толькі даведацца пра нашы погляды і дзейнасць, але і вырашыць пытанне аб далучэнні да клубу.
У праграме: прэзентацыя пра гісторыю і развіццё клуба; правядзенне майстар-класаў па вайсковай падрыхтоўцы; знаёмства з прадстаўнікамі нашай суполкі і шмат іншага.
Запрашаем усіх актыўных беларусаў, а таксама тых, хто хоча і можа дапамагчы развіццю клуба.
1 кастрычніка 14:00 “Karininkų ramovė” Pamėnkalnio g. 13, LT-01114 Vilnius