Дарагія сябры і аднадумцы! У гэтым надзвычайным часе, калі кожны з нас робіць свой унёсак у барацьбу за свабоду і дэмакратыю, мы хочам пажадаць усім моцнага здароўя, міру і надзеі ў Новым годзе. Няхай гэты год наблізіць нас да нашых мараў і ідэалаў.
Мы ганарымся кожным, хто смела стаіць на абароне свабоды і правоў чалавека. Няхай ваша адвага і рашучасць асвятляюць наш шлях у гэтым годзе. Няхай гэты год будзе годам перамог, міру і росквіту для кожнага з нас.
Давайце захаваем сілу духу, адзінства і веру ў лепшую будучыню. Толькі разам мы будзем моцныя!