Клуб “Lićviny” далучыўся да надзвычайна важнай ініцыятывы: высілкамі чальцоў клубу
мы пачалі вязаць сетку, якая будзе адпраўлена нашым храбрым беларускім дабраахвотнікам ва Украіну, якія зараз дапамагаюць абараняць свабоду і незалежнасць.
Гэта не проста сетка, а сімвал нашай падтрымкі, адзінства і надзеі на мірнае неба над кожным домам. Кожны вузел, які мы завязваем, напоўнены нашымі добрымі пажаданнямі і моцнымі думкамі пра тых, хто зараз абараняе мір і спакой.
Мы запрашаем усіх, хто жадае далучыцца да нас у гэтай благароднай справе. Не важна, ці ведаеце вы, як вязаць сетку ці не, мы разам навучымся і створым нешта сапраўды важнае і значнае.
Пн-пт з 18:00 да 21:00
Падземны пераход каля PC «Europa»
Skaityti lietuviškai
ČIAДапамагчы клубуДапамагчы дабраахвотнікам ва УкраінеЗваротная сувязь:
@LicvinybotНашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм•Фэйсбук•Тэлеграм LT https://www.licviny.lt