Выстава «Шлях дадому» на III Беларускім бізнес форуме ў ВільнюсеКлуб «Lićviny» прадставіць фота-выст…

Выстава «Шлях дадому» на III Беларускім бізнес форуме ў Вільнюсе

Клуб «Lićviny» прадставіць фота-выставу «Шлях дадому» дзе будзе паказаны міжваенны перыяд пад час якога беларусы далучыліся да стварэння арміі на тэрыторыі Літвы (1918-1923 гг.) і сучасны перыяд, дзе паказаны моманты з жыцця беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне (2022-2024 гг.).

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) ладзіць форум для прадстаўнікоў беларускіх кампаній і прадстаўнікоў улады з боку Літоўскай Рэспублікі.

У праграме:
– абмеркаванне пытанняў фінансавых магчымасцей і практычных парадаў для вядзення бізнеса ў Літве,
– асаблівасці атрымання віда на жыхарства для беларускіх рэлакантаў,
– пасля афіцыйнай часткі адбудзецца нэтўоркінг.
У межах эканамічнага форуму асобая ўвага надзяляецца і сацыяльнай сферы.

Мы жывем у рэаліях вайны, тэрыторыю Беларусі зрабілі суагрэсарам. Гэта напрамую ўплывае на бізнес і на бізнес-стасункі. Таму важна звяртаць увагу на ўсе абставіны і рабіць унесак сваей працы для набліжэння перамогі і ўсталявання міру.

Форма рэгістрацыі на форум https://forms.monday.com/forms/f56bddb83a25ffb758dba3bb78b71566?r=use1

9 красавіка
Вільнюс, «Марыет» канферэнц-хол

Дапамагчы клубу
Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt