Ілля Міронаў шукае падтрымкі для арганізацыі канцэртаў беларускіх музыкаў у Вільні

ROCK CENTER VILNIUS #Культура

Ілля Міронаў шукае падтрымкі ў арганізацыі культурных мерапрыемстваў і канцэртаў у Вільні

Ілля Міронаў ладзіць у Вільні канцэрты, творчыя вечары і культурныя падзеі з удзелам беларускіх музыкаў і гуртоў, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Выдаткі на гэтую дзейнасць ён пакрывае са свайго заробку і гэтых сродкай звычайна не хапае.