Падаецца, мы хутка ўсе мерапрыемствы з «Кропкі» перанясем на свежае паветра:)
Запрашаем далучыцца да чарговай сустрэчы гістарычнага клуба. Гэтым разам будзем размаўляць з выкладчыкам гісторыі пра легенду беларускага тэатра — акторку Стэфанію Станюту. Даведаемся пра яе жыццё, лёс і ўплыў на беларускую культуру.
Што браць з сабой:
дыванок ці посцілку, каб сядзець на траве ваду і, канешне, любімую ежу для пікніка