Ці ведалі вы, што Святлана Алексіевіч пісала тут адзін са сваіх твораў? А што ў Тбілісі напісаны радкі песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”? А што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш? Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” – першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі!
Калі: 28 ліпеня (нядзеля) Час: 17:00 Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля рэгістрацыі, удзел вольны.
Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі.
Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна