Усё часцей у сацсетках і рэальным жыцці мы чуем жорсткія выказванні, заклікі да нянавісці або каментары, якія дыскрымінуюць.
Мова нянавісці (ці мова варожасці) – гэта публічнае выказванне, у якім выяўляецца нянавісць, абраза ў адносінах да якой-небудзь групы людзей або яе прадстаўнікам і прадстаўніцам.
Але праблема ў тым, што словы не заўжды могуць заставацца словамі. І мова нянавісці можа прывесці да рэальнага гвалту.