Псіхалагічная група падтрымкі «Як аблегчыць адаптацыю ў эміграцыі»
Калі вы пераехалі ў Грузію і адчуваеце дыскамфорт, напружанне, трывогу, шукаеце новыя сэнсы і апоры – прыходзьце пагаварыць пра гэта ў давернай бяспечнай прасторы.
У групе будуць казаць пра пачуцці, звязаныя з пераездам, пра тое, што дапамагае, а што замінае адаптацыі.
Група падтрымкі – гэта месца, дзе: • можна падзяліцца перажываннямі; • можна падтрымаць іншых і атрымаць падтрымку; • вас выслухаюць і зразумеюць; • можна проста быць сабой.
ВАЖНА: прастора свабодна ад дыскрымінацыі па любых прыкметах і павінна быць максімальна бяспечнай для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц.