У актывістскім асяроддзі людзям складана прасіць аб дапамозе, казаць пра сябе і сваё самаадчуванне. Таму група падтрымкі можа стаць месцам для падтрымкі сябе.
Дар’я Петушок, псіхаактывістка і мастачка з Санкт-Пецярбурга,
у красавіку 2022 г. ініцыявала Групу падтрымкі для актывіст_ак з розных краін у першую чаргу таму, што сама ў ёй мела патрэбу.
Мэта групы – стварэнне бяспечнай прасторы, дзе ў кожн_ай ёсць магчымасць канфідэнцыйна агучыць свае перажыванні, атрымаць падтрымку, выслухаць і падтрымаць іншых.
Група падтрымкі для актывіст_ак – гэта дапамагаючая самаарганізаваная супольнасць людзей, якія маюць падобныя праблемы і жыццёвы досвед. У дадзеным выпадку гаворка аб перасячэнні актывістскага досведу і досведу вымушанай эміграцыі.
Калі вы жадаеце падзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі ў кампаніі людзей, якія разумеюць вас, атрымаць падтрымку/параду ці проста пабыць побач з іншымі – гэтая група для вас!
Удзел вольны
Панядзелак 19 верасня 19:00-21:00
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Група праводзіцца на рускай мове, аднак удзельнічаць у ёй могуць людзі з розных краін.
Каб даведацца больш пра групу або прыйсці на бліжэйшую сустрэчу – пішыце ў асабістыя паведамленні @woof_woof_meow