Заўтра ў чацвер, 1 верасня, пройдзе сустрэча для псіхалагінь, коучай, юрыстак, арт-тэрапеўтак і спецыялістак дапамагаючых прафесій.
Арганізатарка: Яніна, заснавальніца AXIA center – цэнтра ментальнага здароўя і падтрымкі жанчын у эміграцыі.
На сустрэчы вы даведаецеся пра: – праект AXIA-center; – варыянты супрацоўніцтва з ім; – важнасць сацыяльных праектаў у падтрымку жанчын.
Каму будзе карысная гэтая сустрэча: – жанчынам, якія прайшлі перыяд адаптацыі і хочуць падзяліцца гэтым вопытам; – жанчынам, якія шукаюць аднадумак; – жанчынам, якія адчуваюць, што іх шлях на эміграцыі дапаможа іншым беларускам.
Чацвер 1 верасня 19:00-21:00 Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем усім зарэгістраваным)