У пятніцу каманда Кропкі пабывала на адкрыцці першай у Грузіі канцэптуальнай крамы сацыяльных прадпр…

У пятніцу каманда Кропкі пабывала на адкрыцці першай у Грузіі канцэптуальнай крамы сацыяльных прадпрыемстваў ESKI.

ESKI — гэта шоу-рум, які аб’ядноўвае ў адной прасторы прадукцыю грузінскіх сацыяльных прадпрымальні_ц і рамесні_ц. Усе вырабы робяць людзі з уразлівых груп: тыя, хто апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (напрыклад, уцекач_кі з Абхазіі, кліенты шэлтэра), тыя, хто маюць абмежаванні з фізічнымі ці ментальнымі магчымасцямі (напрыклад, людзі з сіндромам Дауна).

У краме вы знойдзеце ўпрыгожванні, вязаныя шапкі і дзіцячую вопратку, цацкі з натуральнага дрэва, керамічны посуд і мноства цікавых handmade сувеніраў, якія можна падараваць сваім блізкім на памяць.

Мы былі ў захапленні ад шоу-рума ESKI, і самі з задавальненнем супрацоўнічаем з сацыяльнымі прадпрыемствамі Грузіі. Бо робячы пакупкі ў гэтай краме, вы падтрымліваеце сацыяльнае прадпрымальніцтва і так праяўляеце сваю сацыяльную адказнасць.

Крама ESKI
Адрас: вуліца Нато Вачнадзе, дом 7

Інстаграм