Кніжны нон-фікшн клуб
У гэтую пятніцу на кніжным клубе будзе ісці размова пра каханне і пра нас у каханні праз прызму прачытанага і адрэфлексаванага. Вядучая прапануе падзяліцца ўспамінамі пра самыя яркія літаратурныя перажыванні і ўзгадаць, у чым мы памыляліся адносна літаратурнай рамантычнай рэальнасці. Таксама падыскутуем аб тым, каму з літаратараў удалося хоць нешта дакладна зразумець у прадмеце адносін.
Вядучая клуба: Аляксандра Дабранская, аўтарка і чытачка, літаратурны крытык, публіцыстка.
У Клубе дзейнічаюць свае правілы: удзельнікі і ўдзельніцы не чытаюць кнігу ўсе разам, а расказваюць пра тыя кнігі, якія прачыталі нядаўна ці якія вельмі хочацца абмеркаваць (у станоўчым або негатыўным сэнсе).
Нагадваем, што ў Кропцы таксама ёсьць палічка буккросінгу.
Прыносьце свае кнігі і мяняйце на новыя!
Пятніца 14 кастрычніка 19:00-21:00
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Удзел вольны, рэгістрацыя ў гугл-форме
Кантакт для сувязі: @jediscajedisrien