Беларуская мастачка Анастасія Аўралёва, як і многія беларускі, нечакана для сябе апынулася ў Тбілісі. Ніколі раней яна не была ў Грузіі, і яе ўзрушыла ўбачанае красаванне жыцця.
«На фоне – вайна, арышты знаёмых у Беларусі, трывога аб будучыні, а перад вачыма – ружовыя кветкі, далікатныя матылі і цяпло. Я адчула, як нашыя чалавечыя надзеі, драматычныя гісторыі ўпісаны ў велізарную структуру прыродных рытмаў. І нягледзячы ні на што, вясна надыходзіць, яна надыходзіць заўсёды», – распавядае мастачка Анастасія.
Яна ўбачыла гэтую думку і ва ўсходніх дыванах, і ў народным мастацтве, як у грузінскім, так і ў беларускім. Працы Анастасіі ўздзейнічаюць на гледачоў рытмам, каляровай плямай.
Таму адна з серый называецца «Дываны».
«Стварэнне творчых прац дапамагло мне перажыць цяжкія абставіны жыцця. Запрашаю ўсіх успрыняць прыгажосць тбіліскай вясны, узгадаць і падзяліцца сваімі адчуваннямі», – кажа Анастасія.
Выстава адкрыецца 25 лістапада а 18:00 творчай вечарынай з Анастасіяй.
Час працы экспазіцыі:
25 лістапада 18:00-21:00
26 лістапада 12:00-19:00
27 лістапада 12:00-19:00
28 лістапада 17:00-19:00
Адрас: прастора “Кропка”, Амаглеба 1.
Уваход на выставу бясплатны.
Зазірніце ў “Новую вясну”!
“вясна абяцала вярнуцца.
яна заўсёды вяртаецца!”