З 5 па 10 снежня ў беларускай прасторы KROPKA у Тбілісі пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня.
Мы склалі цікавую праграму на тыдзень з кінапраглядам, лекцыямі, трэнінгамі і гульнямі, каб беларусы і беларускі больш даведаліся пра грамадзянскую супольнасць, правы чалавека і праваабарончыя арганізацыі.