Пакуль за вокнамі восеньскія дні запрашаем натхніцца вясновымі фарбамі на выставе каляровай графікі мастачкі Анастасіі Аўралёвай “Новая вясна”. Экспазіцыя будзе працаваць да вечара суботы.
Расклад іншых івэнтаў на тыдзень:
Панядзелак 28.11 19:00 Моўны клуб “Мая мова”. Тэма сустрэчы: “Сучаснае мастацтва і стрыт-арт”. Запіс праз гугл-форму
Серада 30.11 19:00 Беларускі клуб нэтворкінга Запіс праз апытанку
Пятніца 2.12 13:00-15:00 Запрашаем далучыцца да ўпрыгожвання Кропкі. Пішыце ў тг @kropkawork