7 снежня ў KROPKA прайшла лекцыя пра Лічбавыя правы з праваабаронцай Таццянай Зіняковай з Human Constanta.
Мы абмяркоўвалі актуальныя праблемы:
адключэнне інтэрнэту ў краіне (шатдаўн); узровень уплыву сацыяльных сетак на наша жыццё; блакіроўку інфармацыйных сайтаў; раскрыццё асабістых дадзеных і інш.
Аказалася, што не ўсё так проста. Напрыклад: «Доступ да інтэрнэту – гэта вашае права ці не?»
Ці павінна дзяржава забяспечваць роўны доступ да інтэрнэту ўсім грамадзянам, або ў адваротным выпадку гэта парушэнне правоў чалавека?