Art Yard Community робяць прэзентацыю свайго беларускага стрыт-арт праекта ў Тбілісі!
Art Yard Community – каманда мастакоў, арт-мэнэджэркі, відэографа і фатографа, моўшн-дызайнеркі і неабыякавых людзей, якія сабраліся, каб зрабіць класныя муралы ў тбілісскім дворыку.
Што вас чакае на тусоўцы:
прагляд відэароліка пра працэс стварэння муралаў размова з мастакамі пра вулічнае мастацтва ў Беларусі і Грузіі арт-маркет, дзе можна будзе набыць працы мастакоў, паштоўкі, налепкі і гд
Прыходзьце, каб адпачыць у добрай кампаніі і ўсталяваць творчыя знаёмствы.
18 снежня (нядзеля) 18:00-21:00 Адрас: 500 метраў ад плошчы Свабоды. Дакладны адрас дашлем у дырэкт.