Калі вы цікавіцесь беларускай мовай і жадаеце паляпшаць свае веды ў прыемнай кампаніі – прыходзьце 12 снежня ў Кропку.
На сустрэчы мы:
даведаемся аб назвах птушак па-беларуску; пагутарым з Дзянісам аб беларускіх птушках і птушкаванні; даведаемся ад Насты, як заўважаць птушак і дзе іх назіраць каля Тбілісі.
А яшчэ вас чакае віктарына з падаруначкамі.
Захапіце добры настрой, цікаўнасьць да беларускай мовы і штосьці да гарбаткі.
Удзел вольны. 12 снежня 19.00-21.00 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)