“Мова Нанова” у ТбілісіДобрыя навіны! Клуб “Мая мова” працягвае сваю дзейнасць, але цяпер у рамках п…

“Мова Нанова” у Тбілісі

Добрыя навіны! Клуб “Мая мова” працягвае сваю дзейнасць, але цяпер у рамках праекта “Мова Нанова”.

Наступны занятак – 02 лютага ў чацвер, і тэма сустрэчы – Biełaruskaja Łaćinka.

Спецыяльны госць вечара – бард і музыка Сяргей Башлыкевіч, лідар гурта Leibonik.

02.02.1838 г. нарадзіўся Нацыянальны Герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. Напярэдадні паўстання ён пачаў выдаваць сваю газету “Мужыцкая праўда” у дзьвух варыянтах правапісу беларускай мовы: кірылічным і лацінскім. Пра асаблівасці ды адметнасці апошняга і прапануюць пагаварыць вядоўцы.

Даведаемся аб гісторыі узнікнення правапісу лацінкай
Разам папрактыкуемся пісаць Łaćinkaj
Паразмаўляем з Сяргеем Башлыкевічам аб тым, як ён перакладае лірыку замежных песен і, вядома ж, пасьпяваем

Удзел вольны.
02 лютага 19.00-21.00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Запрашаем!
Рэгістрацыя праз гугл форму