Серыя трэнінгаў “Асновы акторскага майстэрства для жыцця і працы” з Аляксандрам Ждановічам.Мэта заня…

Серыя трэнінгаў “Асновы акторскага майстэрства для жыцця і працы” з Аляксандрам Ждановічам.

Мэта заняткаў – развіццё артыстызму, крэатыўнасці і імправізацыі у вырашэнні жыццёвых задач.

Выконваючы простыя, але эфектыўныя практыкаванні, ўдзельні_цы навучацца:

кіраваць целам, голасам і сваімі эмоцыямі;
культуры вымаўлення і аратарскаму майстэрству;
пераадольваць бар’еры ў камунікацыі;
знімаць фізічныя і псіхалагічныя заціскі;
выпрацоўваць нестандартныя рашэнні з фантазіяй.

Трэнінгі будуць карысны тым, хто:

– хоча навучыцца ўпэўнена выступаць перад публікай і ўтрымліваць увагу;
– праводзіць мерапрыемствы, лекцыі, трэнінгі і працуе з аўдыторыяй;
– хоча больш упэнена прэзентаваць сябе і свае праекты.

Вядоўца – Аляксандр Ждановіч, актор тэатра і кіно, тэлевядучы, настаўнік тэатральнай студыі.

Даты: 5 лютага, 12 лютага, 19 лютага
Час: 14:30-17:30

Удзел вольны! Набіраецца група з 10 чалавек, якія змогуць наведаць курс цалкам. Запіс праз гугл-форму.

Напрыканцы міні-курса ўдзельнікі падрыхтуюць выніковы выступ да Дня роднай мовы 21 лютага.

Далучайцеся да падарожжа з рутыннага жыцця ў свет гульні, уяўлення і разняволення!