Дзень Народзінаў Кропкі!
11 лютага мы адзначаем год паспяховай працы беларускай прасторы Кропка ў Тбілісі і запрашаем у госці ўсіх, хто хоча нас павіншаваць. Мы падрыхтавалі для вас незвычайны фармат свята:
16:00-17:30 – запрашаем у наша душэўнае “World cafe” на размовы пра Беларусь, нашу будучыню і развіццё Кропкі.
Фармат «сусветнай кавярні» – гэта сумеснае абмеркаваньне важных пытанняў у прыемнай атмасферы і пошук перспектыў развіцця і падтрымкі беларускай супольнасці ў эміграцыі і ў Беларусі.
Прыходзце, каб зрабіць свой унёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі.
18:00-21:00 – гульнявы нефармальны нэтворкінг пад гарбату, музычны вечар беларускіх песен і вядома ж святочны торт
Калі вы захочаце нешта падараваць Кропцы, мы будзем удзячны за:
пакаёвыя і вулічныя расліны ў вазонах
паднос ці вялікае блюда
вешалкі для вопраткі ў нашай Скрыні рэчаў
каву/гарбату
мыйныя сродкі
сертыфікат на мыццё вокан
Мы просім вас зарэгістравацца, каб мы разумелі колькасць гасцей на нашым свяце.
Чакаем вас, даражэнькія, 11 лютага з 16:00 да 21:00 у Кропцы.
Святкуйма разам!
11 лютага мы адначаем год паспяховай працы беларускай прасторы Кропка ў Тбілісі і запрашаем у госці ўсіх, хто хоча нас павіншаваць. Мы падрыхтавалі для вас незвычайны фармат свята: