Часам дыскусія прыводзіць да эмацыйных абраз замест таго, каб дапамагчы ўдзельні_цам зразумець адно аднаго.
Чаму так атрымліваецца і як можна будаваць размову так, каб прыйсці да паразумення, раскажа практык NVC (Nonviolent Communication) Ратмір.
Прынцыпы негвалтоўнай камунікацыі былі апісаны Маршалам Розенбергам у яго кнізе Nonviolent Communication: A Language of Life. Ен прапаноўвае намагацца зразумець патрэбы і суперажываць адчуванням іншых людзей дзеля таго, каб прыйсці да агульнага пагаднення і атрымаць тое, што важна самім. Гэтыя прынцыпы ўніверсальныя і могуць выкарыстоўвацца ў камунікацыі з сябрамі, дзецьмі, калегамі і роднымі.