Запрашаем на лекцыю пра паходжанне назвы Беларусь!
У нашай гісторыі шмат цікавых акалічнасцяў, і шмат хто нават блытаецца, як правільна называць нашую краіну. Прапануем разабарацца з гэтым пытаннем дасканала. Падчас лекцыі мы разгледзім розныя тэорыі пра паходжанне слова “Беларусь” і даследуем, як яны звязаныя з гістарычнымі падзеямі і культурнымі асаблівасцямі рэгіёна.
Узгадаем, як і чаму змянялася назва Беларусі на працягу гісторыі, і якія прычыны ляжаць у аснове гэтых зменаў. А таксама разбурым парачку міфаў 😉