Запрашаем на сустрэчу з фатографам, грамадзянскім журналістам, жыхаром Плошчы Перамен і аўтарам ад…

Запрашаем на сустрэчу з фатографам, грамадзянскім журналістам, жыхаром Плошчы Перамен і аўтарам аднайменнага праекту (рэалізаваны ў выглядзе фотакнігі, выставы і сайта https://by.squareofchanges.net) Яўгенам Атцецкім.

Са жніўня 2021-га года Яўген жыве ва Украіне, з-за расейскага ўварвання перабраўся з сям’ёй з Кіева ва Львоў.
На сустрэчы Яўген пакажа і пракаментуе свой апошні фотапраект «Under Attack», распавядзе, як украінскае грамадства спраўляецца з выклікамі вайны, і як салідарызуецца і пражывае гэты няпросты перыяд беларуская дыяспара Львова.

Удзел вольны, запіс праз форму

02 мая 19:00–21:00
Месца: Тбілісі, 500м ад пл. Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)