Цялесны практыкум з выкарыстаннем тайскага масажу пра ўзаемаадносіны з целам.
Занятак правядзе Марына Зялёная — майстар спорту і 2-разовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе. Практыкуе тайскі масаж нагамі ў спорце і паўсядзённым жыцці больш за 10 гадоў.
Марына Зялёная запускае праект «Самаклопат і аднаўленне» і запрашае вас паклапаціцца пра свой псіхалагічны стан. Удзельні_цы паспрабуюць ўмацаваць і палепшыць яго праз выкарыстанне цялесных практык.
Вы атрымаеце пачатковыя навыкі ўжывання азіяцкіх практык масажу ў паўсядзённым жыцці. Гэта можа паменшыць адмоўны ўплыў стрэсавых фактараў на ваша ментальнае здароўе.
Для ўдзелу вам спатрэбяцца: Дадатковая пара чыстых шкарпэтак Турыстычны дыван-пенка або дыванок для ёгі