Вясенні Кірмаш + своп-вечарына ў Кропцы 6 траўня з 12:00 да 19:00 запрашаем завітаць на душэўны Кірм…

Вясенні Кірмаш + своп-вечарына ў Кропцы 

6 траўня з 12:00 да 19:00 запрашаем завітаць на душэўны Кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц.
Вас чакае сяброўская атмасфера, музыка і ахаладжальныя напоі, а таксама:

упрыгожванні ад Насты

смачнае сочыва ад Дар’і

унікальныя вырабы з дрэва і смалы ад Sova Jewelry

вязаныя сумкі ад Кацярыны

эка-касметыка ручной працы Aroma Cosina

фотапаштоўкі ад Ганны

батанічныя ўпрыгожванні ад Настассі

вязаныя цацкі і бірулькі ад Вольгі

а таксама беларуская сімволіка, кніжкі, хатнія напоі і прысмакі.

Вясна – час абнаўлення! Прапануем пераглядзець сваю шафу і паўдзельнічаць у своп-вечарыне «‎Скрыня рэчаў». Гэта магчымасць абмяняцца ўжо непатрэбнымі вам рэчамі і знайсьці нешта новае і цікавае!

З 12:00 да 19:00 можна прыносіць: адзенне, абутак, кнігі, цацкі, посуд, упрыгожванні, аксэсуары, побытавыя рэчы – у добрым стане, чыстае, не ірванае.

Своп – цудоўная магчымасць паспрыяць паляпшэнню экалогіі ў сяброўскай атмасферы. А яшчэ падчас свопу мы зладзім 3 дабрачынных аўкцыёны з каштоўнымі прызамі. Не прапусьціце

Сачыце за навінамі ў канале Кропкі і запішыце Кірмаш ў свой каляндар:

субота 06 траўня, 12:00-19:00
Прастора «‎Кропка», Амаглеба 1,Тбілісі 

Мерапрыемства прыязнае для дзяцей, таму завітвайце ўсёй сям’ёй!