Вызваляем мысленне14 траўня – дзень народзінаў палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа…

Вызваляем мысленне
14 траўня – дзень народзінаў палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа і метадолага. Другі год запар ён сустракае дзень народзінаў у турме.

Што такое грамадзянская супольнасць?
Ці можа грамадзянская супольнасць уплываць на тыя працэсы, якія адбываюцца ў краіне?
Кім нам трэба стаць, каб супрацьстаяць пагрозам і адказваць на выклікі?

Запрашаем тых, хто таксама шукае адказы на гэтыя пытанні, памяняцца думкамі і меркаваннямі ў міні фармаце Аспен-семінара.

Вядоўца – Іна Жызнеўская, актывістка ГА “Экадом”

Перад удзелам прапануем прачытаць частку «Мужнасць мець уласную думку» з кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Воля і мысленне: эсэ пра грамадзянскую супольнасць».

Задаць пытанні і запісацца да ўдзелу можна праз вядоўцу

Удзел вольны
16 траўня 19.00-20.30
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)