Першая сустрэча фем-гуртка. Тэма: “Жанчына і фемінізм”
Праводзіць сустрэчу ініцыятыва АБФ па шведскай методыцы “роўны навучае роўнага”.
Запрашаем на размову аб фем-руху для тых, хто не прылічвае сябе да фемініст_ак, але згодн_а, што са становішчам жанчын ёсць праблемы. Таксама чакаем усіх, хто цікавіцца фемінізмам, але вам не стае інфармацыі.
Мэта сустрэч фем-гуртка – стварыць суполку для жанчын і людзей з вопытам жаночай сацыялізацыі з мэтай абмену досведам і абмеркаваннем хвалюючых тэмаў.
Галоўны прынцып шведскіх гурткоў – роўны навучае роўнага. Усе разам ствараюць атмасферу камфорту і ўтульнасці. У аснову кружкоў закладваюцца каштоўнасці салідарнасці, актыўнасці, даверу і інклюзіі.