Легендарная бітва паміж сіламі Тэўтонскага ордэна і аб’яднаным войскам ВКЛ і Польшчы.
Лічыцца, што крыжацкае войска складала 27 тысяч байцоў, польска-ліцвінскае – 31 тысячу. Тэўтоны былі разбітыя ўшчэнт: уратавацца ўдалося крыху больш чым тысячы чалавек, рэшта загінула ці была ўзятая ў палон.
Падчас мерапрыемства вы даведаецеся: Якую хітрасць прымянілі войскі харугвы Вітаўта, каб перамагчы крыжакоў. Гаспадарчае значэнне Грунвальдскай бітвы для нашага краю. Ці была гэтая бітва апошняй паміж ВКЛ і крыжакамі, і пра што маўчаць беларускія падручнікі.